Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговыя арышты ў Лёндане


ЛЁНДАН. У Вялікабрытаніі чарговыя арышты ў межах расьсьледаваньня спробаў тэрактаў у Лёндане 21 ліпеня. У брытанскай сталіцы затрыманыя сёньня 9 чалавек. Учора ў Бірмінгеме быў арыштаваны, як паведамляе паліцыя, галоўны падазраваны, выхадзец з Самалі Ясін Хасан Амар. Мяркуецца, што гэта адзін з прынамсі чатырох чалавек, якія тыдзень таму спрабавалі здэтанаваць выбуховыя прыстасаваньні ў брытанскай сталіцы. Таксама учора былі аршыштаваныя тры жанчыны, якія, як мяркуецца, далі гэтым асобам часовы прытулак.

Кіраўнік лёнданскай паліцыі Іэн Блэр папярэдзіў жыхароў брытанскай сталіцы:

(Блэр: ) “Па-ранейшаму існуе магчымасьць нанясеньня новага ўдару бо надалей застаецца верагодным, што ёсьць іншыя экстрэмісцкія групоўкі, якія маюць намер і магчымасьці нанесьці такі ўдар”.
XS
SM
MD
LG