Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лёс КНДР вырашаецца ў Пэкіне


ПЭКІН. Тут за зачыненымі дзьвярыма прайшла сустрэча прадстаўнікоў ЗША і Паўночнай Карэі ў межах шасьцібаковых перамоваў у справе ядзернай праграмы Пхэньяну. Бакі дамовіліся працягнуць двухбаковы дыялёг. Кіраўнік амэрыканскай дэлегацыі Крыстафэр Гіл заявіў:

(Гіл: ) “Паміж бакамі ёсьць шмат разыходжаньняў, але ёсьць таксама і пытаньні, у якіх нашыя пазыцыі супадаюць і тут мы можам рухацца наперад. Увогуле я павінен сказаць, што гэта ня лёгкі працэс, які патрабуе шмат часу. Мы працягваем працаваць разам зь пяцьцю іншымі дэлегацыямі”, – заявіў амэрыканскі дыплямат.

Раней прадстаўнік амэрыканскай дэлегацыі паведаміў, што КНДР стрымана адрэагавала на прапанову ЗША аб прадастаўленьні дапамогі і гарантыяў бясьпекі ў абмен на поўнае спыненьне ядзерных распрацовак.

У перамовах бяруць удзел ЗША, Кітай, абедзьве нармальныя дзяржавы, Расея і Японія.
XS
SM
MD
LG