Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці згодныя беларусы з У.Пуціным, што яны з расейцамі адна нацыя?


Міхал Стэльмак, Менск 26 ліпеня прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, адказваючы на пытаньні прадстаўнікоў моладзевага руху “Наши”, заявіў, што ў цэлым беларусы і расейцы — “адна нацыя”. Як ставяцца грамадзяне Беларусі да гэтага выказваньня расейскага лідэра?

(Спадарыня Вікторыя: ) “Беларусы — гэта асобная нацыя, а расейцы — асобная”.

(Спадар Аляксандар: ) “Магчыма, гэта толькі палітычнае выказваньне”.

(Спадарыня Натальля: ) “Мне іхныя гульні не падабаюцца”.

(Спадарыня Надзея: ) “Нядаўна быў Дзень незалежнасьці. Я лічу, што Беларусь павінна быць сувэрэннай дзяржавай”.

(Карэспандэнт: ) “Як вы ставіцеся да выказваньня расейскага прэзыдэнта Пуціна, што беларусы і расейцы — адна нацыя?”

(Спадар Аляксей: ) “Я думаю, што ў яго не хапіла ведаў, напрыклад, ва ўнівэрсытэце высьветліць, каб зразумець, што гэта абсалютна розныя нацыі”.

(Спадар Леанід: ) “Расея хоча ўсё пад сябе падгрэбці, таму яны так і кажуць. Яны змагаліся з намі”.

(Спадарыня Людміла: ) “Нельга крытыкаваць Пуціна — ён прэзыдэнт”.

(Спадар Андрэй: ) “Ён ня так катэгарычна казаў. А тое, што ў беларусаў і расейцаў адзін дух, ня трэба сумнявацца”.

(Карэспандэнт: ) “Ці лічыце вы беларусаў і расейцаў адной нацыяй?”

(Спадарыня Людміла: ) “Я не лічу беларусаў і расейцаў адной нацыяй. Я лічу іх славянамі — корань у іх адзін”.

(Спадарыня Вера: ) “Так, гэта адна нацыя, адно цэлае”.

(Спадарыня Ларыса: ) “Беларусы маюць сваю гісторыю і культуру, расейцы — сваю. Я лічу, што гэта зусім розныя нацыі”.

(Спадар Уладзімер: ) “Магчыма, сёньня, калі мы бачым пляны нашых кіраўнікоў аб’яднацца, і лічыцца, што мы нешта адзінае. Але гістарычна гэта не адна нацыя, і карані нашы крыху розныя. Беларусь гэта Беларусь, а Расея гэта Расея”.

(Спадар Віктар: ) “Што палітык такога маштабу пра гэта гаворыць, то гэта недасьведчаны чалавек. З кім не бывае?”

Гл. таксама • Беларускія палітыкі камэнтуюць заяву Ўладзімера Пуціна • Пуцін пра беларусаў і расейцаў: "мы - адна нацыя"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG