Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь не дала паветраны калідор самалёту з польскай урадавай дэлегацыяй


Альгерд Невяроўскі, Менск Гэтая дэлегацыя накіроўвалася ў Расею, каб узяць удзел у жалобных ўрачыстасьцях з нагоды 5 гадавіны адкрыцьця польскіх Вайсковых могілак у Катыні. Самалёт паляцеў у Смаленск праз тэрыторыю Украіны.

Кіраўнік польскай дэлегацыі, сакратар Рады аховы памяці змаганьня й пакутніцтва Анджэй Пшэвозьнік сказаў, што ў сераду ўвечары ён атрымаў адказ ад беларускага боку. Беларускія ўлады не далі дазволу на выкарыстаньне паветранага калідору над тэрыторыяй Беларусі. Як паведамляюць польскія інфармацыйныя агенцтвы PAP й IAR, польская дэлегацыя была вымушаная зьвярнуцца да ўладаў Украіны, якія й далі дазвол на пралёт самалёта над сваёй тэрыторыяй. А 10 гадзіне раніцы самалёт з польскай урадавай дэлегацыяй на борце прызямліўся ў Смаленску.

Сёньня непадалёк ад Смаленску, у Катыні, праходзяць жалобныя ўрачыстасьці з нагоды адкрыцьця польскіх Вайсковых могілак на месцы, дзе ў 1940 годзе НКВД расстраляла 4400 палонных польскіх афіцэраў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі.

Адмова афіцыйнага Менску прадставіць польскаму самалёту паветраны калідор над тэрыторыяй Беларусі адбылася ў разгар сур’ёзнага міждзяржаўнага беларуска-польскага крызысу і рэпрэсіяў супраць дэмакратычна абранага кіраўніцтва Саюзу палякаў у Беларусі. Як паведамляе інтэрнэт-рэсурс Gazeta.ru, па дадзеных апытаньня Трэцяга каналу польскага тэлебачаньня, 63% гледачоў выказаліся за разрыў дыпляматычных адносінаў зь Беларусьсю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG