Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: экстрэмісты забілі альжырскіх дыпляматаў


БАГДАД. Альжыр пацьвердзіў сьмерць двух дыпляматычных прадстаўнікоў гэтай краіны ў Іраку. Пра забойства паверанага ў справах Альжыру ў Іраку Алі Бэлярусі й аташэ пасольства Азэдзіна Бэлькадзі заявіла экстрэмісцкая групоўка Абу Мусаба аз-Заркаўі. Альжырскія дыпляматы былі выкрадзеныя былі выкрадзеныя ў Багдадзе ў мінулы чацьвер.

Сёньня ў Багдадзе адзін чалавек загінуў, а два былі параненыя пры абстрэле ўзброеным нападнікам супрацоўнікаў ірацкага Міністэрства гандлю. Таксама сёньня ў выніку выбуху бомбы ў цэнтральным Іраку быў забіты амэрыканскі вайсковец.

Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд правёў у Багдадзе перамовы з прэм’ер-міністрам Іраку Ібрагімам аль-Джаафары. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся сярод іншага пэрспэктывы вываду войскаў кааліцыі з Іраку.

На прэсавай канфэрэнцыі пасьля перамоваў аль-Джаафары заявіў: “Адно з найважнейшых пытаньняў – плянаваньне вываду войскаў кааліцыі. Гэтыя войскі пакінуць Ірак, калі нашыя сілы бясьпекі змогуць запоўніць вакуўм. Мы не хацелі б тут неспадзяванак, ня ўзгодненых з намі. Аднак як толькі мы самі зможам выконваць усе задачы, у прысутнасьці войскаў кааліцыі ня будзе патрэбы”.

Знаходзячыся зь візытам у Багдадзе, міністар абароны ЗША заклікаў лідэраў Іраку як мага хутчэй завяршыць работу над новай канстытуцыяй краіны й прыняць яе.
XS
SM
MD
LG