Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікабрытанія: перамовы Блэра й Эрдагана


ЛЁНДАН. У брытанскай сталіцы адбыліся перамовы прэм’ераў Вялікабрытаніі й Турцыі Тоні Блэра й Рэджэпа Эрдагана. У цэнтры ўвагі на перамовах было імкненьне Турцыі ўступіць у Эўрапейскі Зьвяз. Пасьля перамоваў Тоні Блэр сярод іншага сказаў: “Я ведаю, што ў Эўропе шмат хто мае сумневы адносна гэтых намераў, аднак уваход Турцыі ў Эўразьвяз – вядома, не цяпер, а ў будучыні – адыграе важную ролю для Эўропы й яе бясьпекі”.

Вялікабрытанія старшынюе цяпер у Эўрапейскім Зьвязе. Кіраўніцтва Эўразьвязе патрабуе ад Турцыі афіцыйна прызнаць грэцкую Рэспубліку Кіпр, ужо прынятую ў Эўрапейскі Зьвяз. Турцыя прызнае толькі турэцкія ўлады падзеленага на дзьве часткі Кіпру.
XS
SM
MD
LG