Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экіпаж "Дыскавэры" дасьледуе пашкоджаньні


Г’ЮСТАН. Сямёра астранаўтаў на борце амэрыканскага касьмічнага карабля “Дыскавэры” праводзілі сёньня агляд з мэтаю высьветліць, ці не былі нанесеныя шатлу пашкоджаньні пры старце. З дапамогаю спэцыяльнага аўтаматычнага прыстасаваньня астранаўты дасьледавалі тэрмаабшыўку крылаў і носа карабля.

Заўтра карабель “Дыскавэры” мае прыстыкавацца да Міжнароднай касьмічнай станцыі.
XS
SM
MD
LG