Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў Саюзу палякаў пакаралі арыштам


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў Лідзе адбыўся суд над актывістамі Саюзу палякаў Беларусі. Улады пакаралі арыштам трох сяброў СПБ, якіх учора затрымалі ў Шчучыне. Рэдактара часапіса “Magazyn Polski” Андрэя Пачобута пасадзілі на 15 сутак. Намесьніка старшыні СПБ Юзафа Пажэцкага і Мечыслава Яскевіча — на 10 сутак кожнага.

Сяброў СПБ абвінавацілі, што яны нібыта ўдзельнічалі ў несанкцыянаванай акцыі 3 ліпеня ў Шчучыне і не падпарадкаваліся міліцыі.

Сёньня ў Шчучыне адзін з чыноўнікаў, які прысутнічаў на паседжаньні Галоўнай рады СПБ мінулага скліканьня, заявіў, што 3 ліпеня ледзьве не адбыўся “захоп Дому польскага”.

Нагадаем, што 3 ліпеня Генэральнага консула Польшчы ў Горадні і старшыню Саюзу палякаў Беларусі не пусьцілі ў Дом польскі, які знаходзіцца ў Шчучыне. Дом польскі аказаўся зачынены, Генэральны консул РП Анджэй Крэнтоўскі прадставіўся вартаўніку і папрасіў адамкнуць памяшканьне, але той адмовіўся. Тады спадар Крэнтоўскі і старшыня СПБ Анжаліка Борыс выступілі перад мясцовымі сябрамі Саюзу палякаў, затым адбыўся канцэрт. Мерапрыемства прайшло з нагоды Дня незалежнасьці Рэспублікі Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG