Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: калі Беларусь набыла незалежнасьць?


Іна Студзінская, Менск 27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР. Да рэфэрэндуму 1996 году гэта было галоўнае дзяржаўнае сьвята Рэспублікі Беларусь. Але з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі, у выніку лістападаўскага рэфэрэндуму 1996 году Днём незалежнасьці лічыцца 3 ліпеня, дзень вызваленьня Менску ад фашысцкай акупацыі. Ці ведаюць менчукі, калі Беларусь стала незалежнай, высьвятляла на вуліцах сталіцы наша карэспандэнтка.

(Карэспандэнтка: ) “Ці ведаеце вы, калі Беларусь стала незалежнай?”

(Спадар: ) “Падумаць можна? Гэта якая — лукашэнкаўская незалежнасьць альбо тая, сапраўдная? 3 ліпеня”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці ведаеце, што сёньня, 27 ліпеня — Дзень незалежнасьці?”

(Спадар: ) “Натуральна, ведаю”.

(Карэспандэнтка: ) “Калі Беларусь стала незалежнай?”

(Дзяўчына: ) “3 ліпеня 1944 году”.

(Карэспандэнтка: ) “А ведаеце вы, што 27 ліпеня таксама некалі быў Дзень незалежнасьці?”

(Дзяўчына: ) “Не, ня ведаю”.

(Карэспандэнтка?) “Вы ведаеце, калі Беларусь стала незалежнай?”

(Спадар: ) “З пункту гледжаньня сёньняшняга дня ці не? 3 ліпеня 1944 году была вызвалена тэрыторыя Беларусі і горад Менск. 3 ліпеня лічыцца цяпер. І Дзень Рэспублікі адначасова. А раней лічылася 27 ліпеня”.

(Карэспандэнтка: ) “А цяпер Беларусь — незалежная краіна?”

(Спадар: ) “На гэта пытаньне нават ня ведаю, як адказаць. Залежная, незалежная — ня ведаю...”

(Хлопец:) “Я не скажу, што яна незалежная. У якім пляне незалежная? У пляне рэсурсаў яна ніколі незалежнай ня стане. Таму што мы залежым. Ад Расеі залежым”.

(Карэспандэнтка: ) “А ў палітычным пляне?”

(Хлопец: ) “Спрабуюць нам нешта навязваць, але на сёньняшні дзень, напэўна, крыху незалежнымі лічымся”.

(Карэспандэнтка: ) “Вы ведаеце, калі Беларусь стала незалежнай?”

(Спадарыня: ) “Незалежная — менавіта цяпер ці з гісторыі Беларусі? Я лічу, што стала незалежнай, калі мы сталі самастойныя, калі Лукашэнка прыйшоў да ўлады”.

(Карэспандэнтка: ) “А цяпер, вы лічыце, Беларусь незалежная?”

(Спадарыня: ) “Канечне! Усё сваё маем”.

(Спадар: ) “Для мяне Беларусь стала незалежнай 17 верасьня 1939 году”.

(Спадар: ) “Я не лічу, што Беларусь стала незалежнай дзяржавай. Існуюць такія прынцыпы нацыянальнай бясьпекі, калі нельга купляць энэрганосьбітаў (больш за адну траціну) у адной краіны. Калі Расея перакрые нам нафтавы і газавы кранікі, якія мы незалежныя? А палітычная незалежнасьць залежыць ад эканамічнай. Якая тут незалежнасьць?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG