Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускія музыканты запрошаныя да амбасадара ЗША


Зьміцер Падбярэскі, Менск 27 ліпеня на асабістае запрашэньне амбасадара Злучаных Штатаў Амэрыкі Джорджа Крола ў ягонай рэзыдэнцыі пад Менскам зьбіраюцца беларускія музыканты, выдаўцы, журналісты. Большасьць з запрошаных — удзельнікі гуртоў рознай скіраванасьці, якіх яднае тое, што ўсе яны маюць на радзіме праблемы з арганізацыяй канцэртаў, выхадам у эфір.

Сярод запрошаных на сустрэчу — Зьміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі, Пётар Ялфімаў, Саша і Сірожа, Міхаіл Фінберг, Аляксандар Кулінковіч, Аляксандар Памідораў, Анатоль Ярмоленка, Васіль Раінчык, Вячаслаў Корань, Міхал Анемпадыстаў, Уладзіслаў Місевіч, Кася Камоцкая, Арына Вячорка і многія іншыя выканаўцы, кампазытары, паэты, а таксама аташэ ў справах культуры амбасадаў Польшчы, Нямеччыны, Літвы, Расеі. Мэта сустрэчы — асабістае знаёмства спадара Крола з прадстаўнікамі сучаснай папулярнай музыкі Беларусі, а таксама іх прэзэнтацыя прадстаўнікам краін-суседзяў Беларусі. Прадугледжана, што некаторыя з удзельнікаў сустрэчы прадставяць у гэты вечар адзін-два творы з уласнага рэпэртуару.

Раней жывыя выступы беларускіх выканаўцаў адбываліся на тэрыторыі амбасады Рэспублікі Польшчы ў Менску.
XS
SM
MD
LG