Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы амбасадар Літвы ў Беларусі ўручыць даверчыя лісты 29 ліпеня


Уладзімер Глод, Менск Новаму амбасадару Літвы ў Беларусі Пятрасу Вайцякунасу прапанавана ўручыць даверчыя лісты кіраўніку беларускай дзяржавы 29 ліпеня. Пра гэта карэспандэнту нашага радыё паведамілі ў амабсадзе Літвы.

Новаму кіраўніку дыпляматчычнай місіі 52 гады. Ён быў сябрам так званага пераходнага, першага Вярхоўнага Савету Літоўскай Рэспублікі. Менавіта гэты парлямэнт аднаўляў незалежнасьць і сувэрэнітэт Літвы. У 1990 годзе Пятрас Вайцякунас сярод іншых дэпутатаў паставіў асабісты подпіс пад Актам аб незалежнасьці Літоўскай Рэспублікі.

Перад сваім прызначэньнем у Беларусь Пятрас Вайцякунас займаў пасаду амбасадара па асаблівых даручэньнях Міністэрства замежных справаў. А да гэтага ён працаваў амбасадарам у Латвіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG