Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН: рэзалюцыя ў пытаньні правоў дзяцей


НЬЮ-ЁРК. Рада Бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю супраць жорсткага абыходжаньня зь дзецьмі ў зонах узброеных канфліктаў. У дакумэнце пацьвярджаюцца ранейшыя міжнародныя абавязаньні ў гэтай галіне, за парушэньне якіх могуць уводзіцца санкцыі. Прадугледжваецца таксама правядзеньне маніторынгу дзейнасьці паўстанцкіх груповак у шэрагу разьвіваных краінаў.

Паводле зьвестак ААН, за апошнія 10 гадоў ва ўзброеных канфліктах загінулі 2 мільёны дзяцей, яшчэ 6 мільёнаў былі пакалечаныя або параненыя.
XS
SM
MD
LG