Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Насельніцтву КНДР ізноў пагражае голад


ПЭКІН. Насельніцтву Паўночнай Карэі зноў пагражае голад. Як паведаміў прадстаўнік Усясьветнай харчовай праграмы ААН Джэралд Бурк, да канца году ў КНДР неабходна штомесяц пастаўляць дадаткова 42 тысячы тонаў харчаваньня.

Паводле Бурка, празь нястачу прадуктаў шмат хто ў Паўночнай Карэі змушаны есьці траву, дзікія расьліны й водарасьці.

Зь сярэдзіны 1990-х Паўночная Карэя ўвесь час атрымлівае ад ААН прадуктовую дапамогу для больш як чвэрці свайго жыхарства.
XS
SM
MD
LG