Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк увёў часовую адміністрацыю ў Джэм-Банк, банкіры пратэстуюць


Міхал Стэльмак, Менск Джэм-Банк ў аўторак заявіў пратэст з нагоды ўвядзеньня часовай адміністрацыі, рашэньне пра якую 25 ліпеня прыняў Нацыянальны банк.

Джэм-Банку апублікаваў афіцыйны прэс-рэліз у якім паведамляе, што ліча рашэньне Нацбанку незаконным, бо яно нібыта вынесена з парушэньнем устаноўленых правілаў. Апроч таго, Джэм-Банк лічыць яго неабгрунтаваным.

Паколькі гэты банк, як паведаміў Радыё Свабода адзін з яго кіраўнікоў, працаваў устойліва і прыбыткова, а таксама выконваў усе свае абавязацельствы перад кліентамі, кіраўніцтва Джэм-Банку разглядае рашэньне Нацбанку найперш як заказ, ініцыяваны высокапастаўленымі карумпаванымі чыноўнікамі з мэтай дэстабілізацыі становішча ў краіне напярэдадні прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году.

На прыкладзе Джэм-Банку, адпрацоўваецца мадэль ўзьдзеяньня на іншыя беларускія банкі з мэтай стварэньня сыстэмнага банкаўскага крызісу ў краіне, лічыць прадстаўнік Джэм-Банку.

У Нацыянальным банку пацьвердзілі рашэньне пра ўвядзеньне часовай адміністрацыі ў Джэм-Банк. Аднак прычыны гэтага кроку, як паведаміў Радыё Свабода кіраўнік інфармацыйнай службы Нацбанку Анатоль Драздоў, мяркуецца афіцыйна абвясьціць 27 ліпеня.
XS
SM
MD
LG