Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Макоўская: мінадукацыі не дае дадзеных пра беларускамоўныя школы


RFE/RL 16-17 ліпеня ў Менску адбыўся чацьвёрты зьезд беларусаў сьвету. Цяпер ягоныя ўдзельнікі разьехаліся па сваіх краінах і асэнсоўваюць вынікі форуму. У чарговым выпуску перадачы «Беларусы за мяжою» мы прапануем паслухаць іхныя меркаваньні і ацэнкі падзеі ў кантэксьце яе значнасьці для далейшага разьвіцьця беларускай дыяспары.

(Макоўская: ) "Рэзалюцыя аб беларускай мове прынятая, яна крыху адрозьніваецца ад таго дакумэнта, які быў прыняты на папярэднім зьезьдзе. Сытуацыя ў Беларусі мала зьмянілася з таго часу і мы ў гэтым дакумэнце падаем статыстыку, колькі ў нас дзяцей навучаюцца на беларускай мове, на якой мове сродкі масавай інфармацыі. Каб скласьці гэты дакумэнт, мы рабілі адпаведныя запыты у міністэрствы. На жаль, атрымалі адказ толькі ад міністэрства інфармацыі. Міністэрства адукацыі ўстрымалася ад таго, каб даць нам інфармацыю пра беларускамоўныя і расейскамоўныя школы. Статыстыка выглядае даволі сумна. Увогуле, дзіўна, калі зьвяртаесься па-беларуску з запытам, напрыклад, у міністэрства інфармацыі і прыходзіць адказ на расейскай мове”. Новая перадача сэрыі "Беларускае замежжа" - поўны тэкст перадачы
XS
SM
MD
LG