Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За дурной галавой нагам неспакой


Алесь Аркуш, Полацак Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Бывае, сэнс прымаўкі доўгі час застаецца цьмяным або зусім незразумелым, пакуль жыцьцёвая сытуацыя не растлумачыць народнай мудрасьці.

Мой сусед – вялікі аматар полацкай гісторыі. Ён нават у полацкія лёхі пад Езуіцкімі мурамі таемна лазіў, а свае падземныя вандроўкі занатаваў для кнігі “Езуіты ў Полацку”. Зьдзіўляюся ягонай няўрымсьлівасьці і сьмеласьці. У тыя змрочныя сутарэньні ён спускаўся начамі, бо Езуіцкія муры ў той час належалі вайсковаму шпіталю і былі для пабочных асобаў закрытым аб’ектам. Сутарэньні, вядома, знаходзяцца ў аварыйным стане, шмат дзе хады пазасыпаныя пяском. Карацей, небясьпека надзвычайная. “І чаго цябе туды насіла?” – пытаюся ў суседа. “За дурной галавой нагам неспакой”, – жартаўліва адказвае прымаўкай. А затым тлумачыць сур’ёзна: “Лёхі цяпер вельмі актыўна разбураюцца, не было часу чакаць”.

Сапраўды, калі нешта вельмі рупіць, дык не зьвяртаеш увагі ні на якія перашкоды і небясьпекі. Прымаўка пра дурную галаву раней заўсёды мной успрымалася як адмоўная, як пакепліваньне зь неразумнага ўчынку. Яе расейскі адпаведнік гучыць яшчэ больш зьдзекліва: бестолковая голова ногам покоя не даёт. І вось высьвятляю для сябе, што не заўжды дурная галава, а гэта значыць не прагматычная, не рацыянальная, вартая зьдзеклівай насьмешкі. Бо й сам часам рабіў такое, што толькі на дурную галаву й можна сьпісаць. Але ў выніку атрымліваў і прыватную асалоду ад перамогі, няхай і невялічкай, прынамсі, над сабой, і адрэналін ад рызыкі. І ня раз сам сабе жартаўліва казаў: “За дурной галавой нагам неспакой”.

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)
XS
SM
MD
LG