Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці Лукашэнка таксама правакуе дыпляматычны скандал з Расеяй?


RFE/RL На сёньняшняй нарадзе Лукашэнка рэзка адрэагаваў на заявы Дзьмітрыя Аяцкава, прызначанага паслом Расеі ў Беларусі.

“Вы ведаеце заявы будучага а можа і ня будучага пасла Расеі ў Беларусі Аяцкава, ягоныя экстравагантныя выказваньні. Мы зь імі разьбіраемся” – сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Нагадаем, Дзьмітры Аяцкаў 19 ліпеня заявіў: "Вельмі цяжка зламаць Лукашэнку. Ён вельмі моцна стаіць на нагах. Але ён не павінен надзьмуваць шчокі, што ён там даўно працуе і хтосьці ў яго там павінен быць на пасылках".

Лукашэнка на сёньняшняй нарадзе заявіў, што Беларусь ідзе далей у інтэграцыйнай палітыцы, чым Расея, паводле яго Саюз павінен быць блізкім да СССР, Расея ж такой пэрспэктывы пабойваецца і прапануе ісьці шляхам Эўразьвязу – сказаў Лукашэнка і дадаў, што яго да інтэграцыі падштурхоўваць ня трэба.

У сувязі з заявамі Аяцкава ён выказаў меркаваньне наконт “магчымай некампэтэнтнасьці асобных расейскіх палітыкаў”.

Прыезд Аяцкава ў якасьці новага пасла Расеі ў Беларусі чакаецца пасьлязаўтра. Але словы Лукашэнкі пра Аяцкава як “будачага пасла а магчыма і ня будучага пасла” могуць спарадзіць яшчэ адзін дыпляматычны скандал афіцыйнага Менску – гэтым разам з Расеяй.
XS
SM
MD
LG