Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм''ер-міністар Польшчы: з-за канфлікту пацярпець перадусім беларусы


Альгерд Невяроўскі, Менск Прэм’ер-міністар Польшчы Марэк Бэлька лічыць, што рашэньне беларускіх уладаў аб выдаленьні з тэрыторыі краіны дарадцы польскай амбасады ў Менску Анджэя Альборскага, ёсьць элемэнтам сьвядомай дзейнасьці, якая мае на мэце пагаршэньне адносінаў паміж дзьвюма краінамі.

Польскі прэм’ер таксама падкрэсьліў, што ад гэтага канфлікту пацярпяць найперш жыхары Беларусі.

Міністэрства замежных справаў Польшчы пакуль не камэнтуе рашэньне уладаў Беларусі цягам 10 дзён выдаліць з краіны Анджэя Альборскага. Гэты польскі дыплямат да апошняга часу выконваў абавязкі часовага паверанага Польшчы ў справах Беларусі.

Гл. таксама • Афіцыйны Менск высылае выконваючага абавязкі амбасадара Польшчы • У.Цімашэвіч не выключае, што Польшчу ў Беларусі будзе прадстаўляць трэцяя краіна • А. Лукашэнка: Польшча – "для Эўропы нібыта костка ў горле"
XS
SM
MD
LG