Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ ставіцца да магчымага ўдзелу Аляксандра Лукашэнкі ў прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году гэтаксама, як асноўныя міжнародныя арганізацыі


Уладзімер Глод, Менск Такую думку выказаў кіраўнік офісу АБСЭ ў Беларусі амбасадар Эбэргард Гайкен на сваёй разьвітальнай прэсавай канфэрэнцыі, якая праводзілася 26 ліпеня ў Менску.

Спадар Гайкен сказаў, што рэфэрэндум, які правёў дзейны кіраўнік беларускай дзяржавы, дазваляе яму вылучаць сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах у наступным годзе. Аднак, дадаў кіраўнік офісу, "пытаньне ў тым, наколькі міжнародная супольнасьць прымае гэта". Ён нагадаў, што, прыкладам, Эўразьвяз у сваёй заяве ад 22 лістапада 2004 году выказаў сваю нязгоду з хадою парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG