Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя выходзіць на перамовы


ПЭКІН. Заўтра ў кітайскай сталіцы пачнецца чарговы раўнд шасьцібаковых перамоваў у пытаньні ядзернай праграмы Паўночнай Карэі. У перамовах бяруць удзел прадстаўнікі КНДР, Паўднёвай Карэі, Кітаю, Злучаных Штатаў, Расеі й Японіі. Сёньня адбылася папярэдняя сустрэча прадстаўнікоў ЗША і Паўночнай Карэі.

Пхэньян нядаўна заявіў, што можа адмовіцца ад распрацовак ядзернай зброі толькі пасьля падпісаньня мірнай дамовы аб Карэйскім паўвостраве – замест пагадненьня аб спыненьні агню, падпісанага ў 1953 годзе.
XS
SM
MD
LG