Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анан заклікае даць азначэньне тэрарызму


НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў выпрацаваць агульнае для ўсіх краін азначэньне тэрарызму.

Выступаючы ў сядзібе ААН у Нью-Ёрку, Анан падкрэсьліў, што пасьля сэрыі тэрактаў у Лёндане й Шарм-эш-Шэйху трэба прыняць “простую й ясную заяву аб прынцыповай непрымальнасьці забойства мірных жыхароў”. Праект агульнай канвэнцыі што да міжнароднага тэрарызму ўжо 10 гадоў знаходзіцца на ўзгадненьні ў адным з камітэтаў ААН. Каменем спатыкненьня застаецца менавіта дэфініцыя тэрарызму.
XS
SM
MD
LG