Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грузія вінаваціць Расею ў дачыненьні да тэракту


ТБІЛІСІ. Кіраўнік Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі Вано Мэрабішвілі абвінаваціў расейскіх вайскоўцаў у дачыненьні да тэракту ў Горы. Першага лютага ля аддзяленьня паліцыі ў Горы была падарваная машына – 3 чалавекі пры выбуху загінулі. Мэрабішвілі заявіў, што арганізатарам дывэрсіі быў палкоўнік расейскай выведкі Анатолій Сысоеў. Паводле Мэрабішвілі, тры выканаўцы тэракту затрыманыя ў Цхінвальскім рэгіёне.

Расейскія вайскоўцы й дыпляматы называюць вінавачаньні грузінскага боку правакцыяй.
XS
SM
MD
LG