Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляўрэатамі "Басовішча" сталі чатыры рок-гурты


Зьміцер Падбярэскі, Гарадок, Беласточчына Завяршыўся чарговы, шаснацаты, фэстываль маладой беларускай музыкі "Басовішча".

Як паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода Зьміцер Падбярэскі, узнагароды разьмеркаваліся наступным чынам: гурт "Таварыш Маўзэр" (Магілёў) атрымаў прыз радыё "Палёнія", які гарантуе калектыву запіс дыска ў Польшчы; менскі гурт "Імпрудэнс" уганараваны ўзнагародаю БАСу – "Беларускай асацыяцыі студэнтаў у Польшчы"; калектыў з Гарадка атрымаў прыз гміны Гарадка; гурт "Зьмяя" зь Менску быў адзначаны прызам "Саюзу беларусаў-палякаў".

Што такое Басовішча?

"Басовішча" – неафіцыйная назва Фэстывалю музыкі Маладой Беларусі

Арганізатар – Беларускае аб''яднаньне студэнтаў у Польшчы

Галоўны спонсар фэстывалю – Міністэрства культуры Польшчы.

Ідэя правядзеньня фэстывалю ўзьнікла ў 1989 годзе. Адбываецца на на лясной паляне Борык каля мястэчка Гарадок (Grudek, Беласточчына)/

Першы фэстываль – 13-15 ліпеня 1990 году

1992 – упершыню конкурс маладых выканаўцаў.

Удзельнікі змагаюцца за тры галоўныя ўзнагароды: 1.

Узнагароду БАС. 2.

Узнагароду войта гміны Гарадок 3.

Узнагароду студыі гуказапісу "HERTZ" (Беласток) – бясплатны запіс альбому

Пераможца 2004 году – гурт "Тарпач" (Менск)
XS
SM
MD
LG