Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргею Скрабцу працягнулі тэрмін стрыманьня пад вартай да 27 жніўня


Уладзімер Глод, Менск Пра гэта нашаму радыё паведаміў 25 ліпеня малодшы брат былога дэпутата — Аляксандар Скрабец. Ён спасылаецца на словы экс-парлямэнтара, якому прадстаўнікі сьледзтва паведамілі, што, “калі ён будзе на волі, дык можа паўплываць на іншых удзельнікаў сьледчага працэсу”.

Паводле Аляксандра Скрабца, ягоны брат па-ранейшаму знаходзіцца ў Берасьцейскім сьледчым ізалятары.

Сяргей Скрабец у Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня ўзначальваў дэпутацкую групу “Рэспубліка”. Летам 2004 году ён удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў, якія патрабавалі дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства. Летась у кастрычніку ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі з просьбай пра палітычны прытулак, аднак атрымаў адмоўны адказ. Сёлета ў красавіку Беларускае тэлебачаньне паказала сюжэт, у якім сьцьвярджалася, што спэцслужбы затрымалі кур’ера, які вёз зь Вільні 200 тысяч даляраў — нібыта для фінансаваньня палітычнай дзейнасьці Сяргея Скрабца.
XS
SM
MD
LG