Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рамсфэлд гаворыць пра авіябазу ў Кіргізстане


БІШКЕК. Магчымая страта доступу да авіябазы ў Кіргізстане не перашкодзіць баявым апэрацыям ЗША ў Аўганістане, – пра гэта заявіў сёньня ў Бішкеку міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд. Ён прыбыў ў Бішкек для перамоваў з кіргіскім кіраўніцтвам аб лёсе амэрыканскай авіябазы на бішкецкім лётнішчы Манас.

Нядаўна на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва прагучаў заклік да Злучаных Штатаў вызначыць тэрмін вываду сваіх вайсковых базаў зь дзяржаваў Цэнтральнай Азіі. Пра неабходнасьць абмеркаваць далейшае знаходжаньне амэрыканскай базы ў Кіргістане заявіў і новы лідэр гэтай краіны Курманбэк Бакіеў.
XS
SM
MD
LG