Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чужое ўзяць – сваё згубіць


Алесь Аркуш, Полацак Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Пра тое, што нельга браць чужое без запытаньня, ёсьць процьма прымавак. Але гэтым разам мы будзем казаць пра такое чужое, якога нельга ўзяць рукамі.

Ёсьць у мяне адзін знаёмы, які піша расейскамоўныя вершы. Хоць і бацькі, і дзяды яго паходзяць зь Беларусі. Мы як сустрэнемся, дык абавязкова паспрачаемся. Ён мне даводзіць пра вялікую расейскую мову, пра шырокую чытацкую аўдыторыю, пра славутую ўва ўсім сьвеце расейскую літаратуру. Я яму – пра згвалтаваную беларускую гісторыю, пра расстраляных паэтаў, пра сьветлую будучыню айчыннай культуры. Разыходзімся – кожны пры сваім. Колькі разоў даваў сабе слова больш не спрачацца з гэтым чалавекам. Але як толькі, пры чарговай сустрэчы, ён пачынае сваё, дык я абавязкова адкажу.

Неяк сустрэліся ў горадзе на вуліцы. Пытаецца ў мяне пра навіны. Кажу: “Сыс у Менску памёр”. “А хто гэта?” – не разумее знаёмы – вялікі аматар Гумілёва і Брусава – майго суму. Тут мяне зноў панесла. Усялякага нагаварыў. А завяршыў сваю тыраду прымаўкай: чужое ўзяць – сваё згубіць. Ды яшчэ пераклаў для поўнага разуменьня: кто чужого желает, скоро свое потеряет.

Разьвіталіся зноў нэрвова. Калі супакоіўся, згадалася прамоўленая прымаўка. А сапраўды так і бывае: варта ў сваё сэрца пусьціць чужое, як для роднага ў ім не застаецца месца, бо чужое ўзяць – сваё згубіць.

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)
XS
SM
MD
LG