Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: новыя ахвяры ў Багдадзе й Самары


БАГДАД. У цэнтры Багдаду сёньня раніцаю выбухнулі дзьве замінаваныя аўтамашыны, кіраваныя тэрарыстамі-самагубцамі. Пры выбухах 7 чалавек загінулі, а 14 былі параненыя. Адзін выбух здарыўся каля гатэлю, другі – паблізу былога палацу Садама Хусэйна, дзе цяпер месьціцца дэпартамэнт паліцыі. Таксама сёньня ў Іраку забіты амэрыканскі вайсковец. Яго машына падарвалася на міне паблізу гораду Самара.

Тым часам прэм’ер-міністар Аўстраліі Джон Гаўард, знаходзячыся зь візытам у Багдадзе, заявіў, што аўстралійскія вайскоўцы застануцца там да поўнай стабілізацыі сытуацыі. У Іраку знаходзяцца цяпер каля 750 аўстралійскіх вайсковых.
XS
SM
MD
LG