Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Фігаро” аналізуе пагрозы ісламскага тэрарызму ў Эўропе


Юры Дракахруст, Прага “Эўрапейскія легіёны джыгаду” – у артыкуле пад такім загалоўкам, надрукаваным на мінулым тыдні ва францускай газэце “Фігаро”, апавядаецца пра станаўленьне і эвалюцыі сеткі ісламісцкага тэрору ў Эўропе – тэрору, праявамі якога сталі леташняя атака на Мадрыд і сёлетняя – на Лёндан. Са зьместам публікацыі вас азнаёміць наш карэспандэнт.

Арышты тэрарыстаў, якія пачаліся пасьля 11 верасьня 2001 году і сталі больш частымі пасьля леташняй бойні ў Мадрыдзе, здавалася, істотна аслабілі сетку тэрору ў Эўропе. Аднак удары, нанесеныя 7 ліпеня ў самае сэрца брытанскай сталіцы, сьведчаць аб адваротным – піша "Фігаро".

Паводле францускай газэты, ісламісцкія арганізацыі пачалі раскідваць свае сеткі ў Эўропе з пачатку 1990-х гадоў. Значнай часткай зь іх кіравалі экстрэмісцкія муллы, якія знайшлі прытулак у Лёндане, які яны называюць “Лёнданістанам”. Шмат гэтых сетак былі ліквідаваныя пасьля 11 верасьня 2001 году. Але гэтыя ячэйкі – піша "Фігаро" – пусьцілі глыбокія карані ў нашых гарадох, яны распаўсюджваюцца як мэтастазы.

Газэта піша пра новае пакаленьне так званых “блакітнавокіх эміраў” – лідэраў і актывістаў джыхаду, якія нарадзіліся ў Эўропе. Паводле "Фігаро", з пачатку гэтага году гэтыя эўрапейскія навабранцы рыхтавалі тэрарыстычныя ўдары па Францыі, Нямеччыне, Галяндыі, Італіі і Вялікай Брытаніі. У першых чатырох краінах напады атрымалася прадухіліць.

Газэта распавядае як летась антытэрарыстычныя службы эўрапейскіх краінаў раскрылі тры каналы вярбоўкі і перапраўкі ў Ірак добраахвотнікаў джыгаду. Фінансаваньне шматступеннай сыстэмы каардынаваў лівіец, якія ўжо 25 гадоў жыве ў Ірляндыі, вырабам фальшывых дакумэнтаў кіраваў эгіпцянін, які жыве ў Лёндане, у Сірыі добраахвотнікаў апекаваў і перапраўляў у Ірак альжырац Саід Арыф – эмісар ірацкага тэрарыста № 1 Абу Мусаба Аз Заркаўі.

Біяграфія Арыфа, арыштаванага летась і выдадзенага Францыі , даволі характэрная для новага пакаленьня байцоў джыгад. Дэзэрцір з альжырскага войска, напачатку 1990-х прайшоў курс навучаньня ў лягерах у Аўганістане, потым жыў у Нямеччыне, ратуючыся ад арышту, зьбег у Пакістан, пасьля разгрому рэжыму талібаў паехаў на Каўказ, дзе ўзаемадзейнічаў з чачэнскім супрацівам. Менавіта там на яго выйшлі людзі Аз Заркаўі.

Паказаньні, якія даў арыштаваны Арэф, дазволілі нанесьці ўдары па вярбовачным сеткам: арышты прайшлі ў Вялікай Брытаніі, Францыі і Нямеччыне. У Нямеччыне сьледчыя былі ўражаныя тым, што адзін з аршытаваных, амаль заключыў у Люксэмбургу сакрэтную зьдзелку аб пакупцы ўзбагачанага ўрану. Знайшлося і фінансаваньне – жонка арыштаванага тэрарыста зьбіралася атрымаць страхоўку амаль ў мільён эўра, падаўшы фальшывую даведку пра гібель свайго мужа.

У апошнія гады адмыслоўцы па антытэрору зафіксавалі новую зьяву – эўрапейскія джыгадысты, паваяваўшы ў Іраку, сотнямі праз патаемныя сьцежкі вяртаюцца ў Эўропу.

Паводле зьвестак спэцслужбаў, мэтамі гэтых “вяртанцаў” зьяўляецца стварэньне сетак тэрору і нанясеньне ўдараў, у першую чаргу па Вялікабрытаніі і Італіі.

Фігаро піша пра тое, што Вялікабрытанія – найбліжэйшы саюзьнік “амэрыканскага сатаны” зьяўляецца вельмі прывабнай мішэньню для тэрарыстаў. Першы тэракт у лёнданскім мэтро быў прадухілены яшчэ ў лістападзе 2002 году. У 2003 годзе ў Манчэстэры была арыштаваная зьвязаная з Аль-Кайдай група, якая таксама рыхтавала тэракт у лёнданскай падземцы. Нарэшце летась ў чэрвені ў Пакістане былі арыштаваная два тэрарысты, адзін зь іх брытанец пакістанскага паходжаньня, блізкі да кіраўніка апэратыўнага аддзелу “Аль-Каеды” Аль Лібі. Падчас арышту былі знойдзеныя пляны двух тэрарыстычных атакаў: адзін – супраць штаб-кватэраў МВФ і Ўсясьветнага банку ў Вашынгтоне, а другі – вельмі падрабязны – супраць лёнданскага мэтро.

Пасьля гэтага адбылася шырокая хваля арыштаў пакістанцаў-ісламістаў, што жывуць у Лёндане. У траўні летась ў Пакістане быў арыштаваны і сам шэф апэратыўнага аддзелу “Аль-Каеды” Аль Лібі. Аднак гэта не прадухіліла напад на Лёндан.

"Фігаро" піша, што тэракт быў зьдзейсьнены незалежнымі ячэйкамі, якія былі настолькі закансьпіраваныя, што нават арышт кіраўнікоў не перашкодзіў ім нанесьці ўдар. Газэта спасылаецца на экспэртаў, паводле якіх ключавую ролю ў лёнданскіх тэрактах маглі адыграць якраз эўрапейскія джыгадзісты, якія вярнуліся ў Эўропу, павяваўшы ў Іраку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG