Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага - 25 ліпеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 25 ліпеня

“Беларуская крыніца”, 1935 год. Рэакцыя кангрэсу польскіх людоўцаў на новы закон аб выбарах у Польшчы:

“Выбарны закон у Сэнат пазбаўляе сялянства поўнасьцю нават дасюлетняга права галасаваньня, а гэтым самым пазбаўляе яго ўплыву на склад Сэнату. Праўда, выбарны закон у Сойм дае магчымасьць сялянству аддаваць выбарныя карткі, але не дае права падаваць уласных кандыдатаў на паслоў. Паслом у гэткіх варунках можа быць толькі той, каму дазволіць урад”.

“Звязда”, 1945 год. Пра Грунвальдзкую бітву:

“Значэньне яе цяжка пераацаніць. Яна на доўгія вякі затрымала нямецкую агрэсію на ўсход, адвучыўшы нямецкіх заваявальнікаў квапіцца на чужыя землі. Яна адыграла выключную ролю ў жыцці рускіх, беларусаў і ўкраінцаў, у жыцці палякаў, літоўцаў, чэхаў і другіх славянскіх народаў… Грунвальдзкая бітва паказала, што славянскія народы на чале з вялікім рускім народам непераможны. Як ніколі, яна замацавала брацтва славянскіх народаў, брацтва яго духу, яго зброі”.

“Народная воля”, 1995 год. Сяргей Ваганаў пра Станіслава Шушкевіча:

“Сёньня яго называюць дрэнным палітыкам, б’юць наўздагон, хамяць, пасьміхаюцца зь ягонай “беспрынцыповасьці” і адданасьці палітычнаму кампрамісу, згодзе, як ён не стамляўся паўтараць. Што ж, у палітыцы, заснаванай на фарысэйстве і хлусьні, ён сапраўды аказаўся зусім чужым і непрыстасаваным чалавекам… Адстаўка Шушкевіча адбылася ў дзень сьмерці Алеся Адамовіча. І гэтыя дзьве падзеі былі ўспрынятыя як знак агульнай бяды, якая каторы раз навісла над Беларусьсю. Бяды, якая кінула цень на яе твар, дадала на ім новых маршчын. Але ў маршчынах — вопыт і мудрасьць. Тое, што робіць твар пазнавальным сярод іншых твараў”.
XS
SM
MD
LG