Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былое кіраўніцтва Саюзу палякаў спрабуе паўторна склікаць зьезд СПБ


Сяргей Астраўцоў, Горадня Былое кіраўніцтва Саюзу палякаў Беларусі робіць спробу паўторна склікаць 6-ы зьезд СПБ. Старшыня Галоўнай рады Саюзу мінулага скліканьня Канстанцін Тарасевіч разаслаў запрашэньне яе сябрам сабрацца 27 ліпеня а 14-й гадзіне ў Доме польскім у Шчучыне, каб вырашыць пытаньне аб правядзеньні зьезду.

12 траўня Міністэрства юстыцыі РБ прызнала несапраўднымі вынікі апошняга — 6-га зьезду СПБ, на якім было абрана новае кіраўніцтва на чале з Анжалікай Борыс. Адначасова мінюст прызнаў легітымным былога кіраўніка СПБ Тадэвуша Кручкоўскага і заклікаў яго паўторна правесьці зьезд. Паводле Статуту СПБ, пытаньне аб скліканьні зьезду — у кампэтэнцыі Галоўнай рады.
XS
SM
MD
LG