Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве вылучылі дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў 24 ліпеня ў Магілёве прайшлі сходы для вылучэньня дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў.

Удзень адбыўся сход у Ленінскім раёне абласнога цэнтру. Ён праходзіў у офісе магілёўскай абласной арганізацыі АГП, у ім брала ўдзел 60 чалавек.

На Кангрэс абраныя два прадстаўнікі незарэгістраванай партыі працы Юры Дарашэнка і Аляксандар Каралёў, якія таксама зьяўляюцца актывістамі прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці.

Сходам цікавіліся міліцыянты і патрабавалі ад старшыні абласной арганізацыі АГП Уладзімера Шанцава сказаць, колькі людзей сабралася ў офісе. Уладзімер Шанцаў катэгарычна адмовіўся падаваць зьвесткі пра партыйнае мерапрыемства – у выніку міліцыянт назіраў за сходам звонку, з прыпаркаванага ў двары аўтамабіля.

Увечары адбыўся яшчэ адзін сход – прадстаўнікоў Кастрычніцкага раёну Магілёва. На ім дэлегатамі на Кангрэс абраныя два прадстаўнікі АГП – Сяргей Стральцоў і Ўладзімер Парфёнаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG