Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шарон: Ізраіль не пакіне без адказу напады на жаўнераў і перасяленцаў


ТЭЛЬ-АВІЎ. Ізраіль не пакіне без адказу напады на жаўнераў і перасяленцаў, - заявіў прэм’ер-міністар гэтай краіны Арыэль Шарон. Прамаўляючы сёньня ў часе паседжаньня ўраду, Шарон сказаў, што вайскоўцам дазволена рабіць беспрэцэдэнтныя захады ў адказ на напады палестынцаў і што ён праінфармаваў аб гэтым дзяржсакратара ЗША Кандалізу Райс у часе перамоваў у Ерусаліме. Учора позна ўвечары на мяжы з паласой Газы былі забітыя двое ізраільцаў, а яшчэ некалькі былі параненыя – ваяўнікі абстралялі іхны аўтамабіль. Двое нападнікаў былі забітыя ў выніку пагоні. Таксама ўчора на поўдні Ізраілю быў затрыманы 19-ці гадовы палестынец з пасам шахіда.
XS
SM
MD
LG