Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак папярэдзіў Турэччыну ў справе апэрацыяў супраць курдаў


БАГДАД. Міністар замежных справаў Іраку папярэдзіў Турэччыну, каб тая не пераносіла вайсковую апэрацыю супраць курдзкіх ваяўнікоў на тэрыторыю Іраку. Паводле словаў Хашыяра Зэбары, амэрыкаснкія войскі ў Іраку ўжо атрымалі загад затрымліваць лідэраў забароненай Курдзкай рабочай партыі. Курдзкія сэпаратысты, які шмат гадоў ваююць за стварэньне ўласнай дзяржавы на паўднёвым усходзе Турэччыны, пабудавалі сабе базы на поўначы Іраку. Нядаўна турэцкія ўлады папярэдзілі, што апэрацыя па ліквідацыі сэпаратыстаў можа быць пашыраная і на ірацкую тэрыторыю.
XS
SM
MD
LG