Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў тэрактаў у Эгіпце дасягнула 88 чалавек


ШАРМ-АШ-ШЭЙХ. ЭГІПЕТ. Колькасьць ахвяраў тэрактаў у эгіпэцкім курорце Шарм-аш-Шэйх дасягнула 88 чалавек. Сярод загіблых ёсьць турысты з шэрагу эўрапейскіх краінаў. Больш за 200 чалавек параненыя. Тры замінаваныя аўтамабілі ўзарваліся практычна адначасова каля двух гатэляў і на папулярным сярод турыстаў кірмашы. Адзін з аўтамабіляў урэзаўся ў будынак гатэлю так што абваліўся фасад – пад заваламі знаходзяцца людзі. Прэзыдэнт Эгіпту Хосні Мубарак заявіў, што арганізатары замахаў будуць пакараныя і што ягоная краіна цяпер будзе яшчэ больш рашуча змагацца супраць тэрарызму.
XS
SM
MD
LG