Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі падазраванага ў тэлефонным тэрарызьме


БелаПАН, ул. інф. Увечары 22 ліпеня ў Менску затрымалі мужчыну 1970 года нараджэньня, які паведаміў аб нібыта замінаваньні цягніка Масква - Брусэль і Нацыянальнага аэрапорту "Менск".

Мужчыну затрымала штурмавая група ў адным са шматпавярховых дамоў, які ён пагражаў узарваць. Частку жыхароў дому эвакуявалі, а ў шэраг кватэр прыпынілі падачу газу.

Паводле тэлеканалу ОНТ, затрыманага накіравалі на псыхіятрычнае абследаваньне. Прэсавы сакратар рэспубліканскага Упраўленьня ўнутраных спраў на транспарце Аляксандр Пальчынскі заявіў, што ў 2001 годзе менавіта гэты грамадзянін паведамляў пра магчымае мінаваньне аднаго з авіяляйнэраў, які прыбываў Нацыянальны аэрапорт "Менск". Па гэтым факце тады пачалі крымінальную справу. Аднак зь нейкіх прычынаў яе тады спынілі.

Паводле ОНТ, спэцслужбы лічаць, што затрыманы можа мець дачыненьне да іншых паведамленьняў аб падманным мінаваньні, што паступалі ў апошні час. Магчыма, гаворка ідзе пра паведамленні, якія распаўсюджваліся ад імя нейкай Беларускай народна-вызвольнай арміі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG