Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тэракты ў эгіпэцкім курорце Шарм-аш-Шэйх - загінулі прынамсі 83 чалавекі


ШАРМ-АШ-ШЭЙХ. ЭГІПЕТ. Колькасьць ахвяраў тэрактаў у эгіпэцкім курорце Шарм-аш-Шэйх дасягнула 83-х чалавек. Сярод загіблых ёсьць турысты з шэрагу эўрапейскіх краінаў. Больш за 200 чалавек параненыя. Тры замінаваныя аўтамабілі ўзарваліся практычна адначасова каля двух гатэляў і на папулярным сярод турыстаў кірмашы. Адзін з аўтамабіляў урэзаўся ў будынак гатэлю так што абваліўся фасад – пад заваламі знаходзяцца людзі. Міністар унутраных справаў Эгіпту Хабіб аль-Адлі, які наведаў сёньня Шарм-аш-Шэйх, заявіў: (аль-Адлі: ) “Тэрарызм ня мае нічога агульнага з рэлігіяй. Ніводная рэлігія не заклікае забіваць, забіваць нявінных людзей. Тыя, хто займаецца гэтым, пэцкаюць іслам і таму ня маюць права звацца мусульманамі. Банда злачынцаў можа часам пры дапамозе прыгожых лёзунгаў увесьці людзей у зман, але гэта ня мае ніякага дачыненьня да ісламу”. Адказнасьць за выбухі ўзялі на сябе ўжо дзьве групоўкі. Адна зь іх завецца “Аль-Каіда ў Леванце і Эгіпце”, а другая “Брыгады Абдулы Азама ў Сірыі і Эгіпце”.
XS
SM
MD
LG