Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанская паліцыя арыштавала другога падазраванага


ЛЁНДАН. Паліцыя брытанскай сталіцы паведаміла пра арышт другога падазраванага ў спробе ў чацьвер здэтанаваць выбухоўку ў лёнданскім грамадзкім транспарце. Паліцыя не падае пдрабязнасьцяў, вядома толькі, што абедзьве падазраваныя асобы былі затрыманыя ў пятніцу ўвечары. Паліцыя мяркуе, што бомбы спрабавалі ўзарваць 4 чалавекі – ўчора былі абнародаваныя здымкі меркаваных тэрарыстаў. Кіраўнік лёнданскай паліцыі Іэн Блэр заявіў: (Блэр: ) “Гэта найвялікшае апэрацыйнае выпрабаваньне, зь якім у сваёй гісторыі сутыкалася паліцыя нашага гораду. На маю думку, гарадзкая паліцыя і службы, якія нам дапамагаюць, працуюць вельмі добра. Паліцыянты, аднак, сутыкнуліся зь невядомымі раней пагрозамі і вялікай небясьпекай”
XS
SM
MD
LG