Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камісія ў распрацоўцы новай ірацкай канстытуцыі адклала абмеркаваньне найбольш істотных пытаньняў


БАГДАД. Камісія ў распрацоўцы новай ірацкай канстытуцыі адклала дыскусію ў найбольш істотных пытаньнях да часу, пакуль да працы ня вернуцца прадстаўнікі сунітаў. Суніты адмовіліся ад удзелу ў працы камісіі пасьля таго як на гэтым тыдні былі забітыя двое іхных калегаў, якія таксама працавалі ў камісіі. Яны запатрабавалі міжнароднага сьледзтва ў гэтай справе а таксама большай ролі для сунітаў у распрацоўцы канстытуцыі. Між тым адказнасьць за выкраданьне ў Багдадзе двух алжырскіх дыпляматаў узяла на сябе групоўка Абу Мусабы аз-Заркаўі. Інфармацыя, аўтэнтычнасьць якой немагчыма праверыць, з’явілася на адной з ісламісцкіх інтэрнэт-старонак.
XS
SM
MD
LG