Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выбух у Бэйруце


БЭЙРУТ Сёньня ўвечары ў сталіцы Лібана адбыўся выбух, у выніку якога сем чалавек былі параненыя. Узарваўся прыпаркаваны аўтамабіль каля рэстарану на ажыўленай цэнтральнай вуліцы. Выбух адбыўся праз некалькі гадзінаў пасьля заканчэньня нечаканага візыту ў Лібан дзяржсакратара ЗША Кандалізы Райс. Райс заявіла, што ЗША падтрымліваюць новы “незалежны Лібан” і новы лібанскі ўрад. Яна правяла перамовы з прасірыйскім прэзыдэнтам Эмілем Лахудам і сынам забітага экс-прэм’ера Рафіка Харыры. Раней сёньня ў Ізраілі Кандаліза Райс абмеркавала з прэм’ер-міністрам гэтай краіны Арыелем Шаронам дэталі будучага выхаду Ізраілю з паласы Газы. Райс заклікала ізраільскага прэм’ера каардынаваць свае дзеяньні з кіраўніцтвам Палестынскай Аўтаноміі.
XS
SM
MD
LG