Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аруцюняну прад''явілі абвінавачваньні


Тбілісі Грамадзяніну Грузіі Уладзімеру Аруцюняну, які кінуў гранату падчас травеньскага візыту ў Грузію прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша, у пятніцу вылучаныя абвінавачваньні ў незаконным захоўваньні зброі і забойстве афіцэра паліцыі. Аруцюнян быў арыштаваны ўчора пасьля перастрэлкі, у якой ён забіў афіцэра спэцслужбаў. Тым часам МУС Грузіі разьмясьціла на сваім інтэрнэт-сайце фатаздымак Аруцюняна з гранатай у руцэ. Аруцюнян падчас выступу прэзыдэнта ЗША Буша ў Тбілісі 10 траўня кінуў гранату, якая, аднак, не выбухнула
XS
SM
MD
LG