Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Расея – гарант незалежнасьці і нэўтралітэту Беларусі, але свае абавязацельства ня толькі не выконвае, але і злосна парушае"


RFE/RL Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў – 22 ліпеня. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.

(Спадар: ) “Мяне абураюць прэзыдэнт Расеі Пуцін і кіраўнік Беларусі Лукашэнка, якія не спыняюць свае намаганьні па стварэньні саюзнай краіны. Па-першае. Расея зьяўляецца адным з гарантаў незалежнасьці і нэўтралітэту Рэспублікі Беларусь, але свае абавязацельства ня толькі не выконвае, але і злосна парушае. А Лукашэнка зьяўляецца нелегітымным прэзыдэнтам, яго тэрмін прайшоў. І вось гэтыя два дзеячы сустракаюцца і гуляюць у незаконныя гульні, каб пад розным выглядам працягнуць свае кар’ерныя амбіцыі, паўнамоцтвы. Ганьба!”

(Спадар: ) “З заявы савецкага кіраўніцтва. “22 июня 1941 года германския войска напали на наши пограничные войска. Был нарушен мирный труд совецких людзей”.

Уся гэтая заява – хлусьня! Не было мірнай працы ў СССР, а было плянаванае зьнішчэньне насельніцтва краіны ўласным урадам; было будаўніцтва лягероў зьнішчэньня, была мясарубка. Нельга гэта назваць мірнай працай! Не было нападу на пагранічныя войска, бо на мяжы сканцэнтравалася шмат войскаў для нападу на Германію і Румынію. Войска былі прывезеныя з Уралу, Сібіры, Дальнега Ўсходу. Гатаваўся напад Сталіна на Гітлера. Гэты факт замоўчваецца, а хлусьню трэба выкрываць”.

(Зіноўеў: ) “Хачу сказаць, што візавыя санкцыі Эўрасаюзу павінны па ідэі распаўсюджвацца на дыктараў і камэнтатараў тэлеканалаў БТ і ОНТ. Таму што вельмі дзіўна, калі дыктары і камэнтатары гэтых тэлеканалаў увечары могуць аблаяць беларускую апазыцыю, ня даць ёй слова, а назаўтра спакойна адправіцца за пакупкамі ў які-небудзь літоўскі супэрмаркет.

А потым, я нешта ня чуў, каб апазыцыя судзілася з БТ і ОНТ, патрабавала слова. Калі беларускія суды не прымаюць такіх іскаў, то трэба зьвяртацца ў Эўрапейскія судовыя інстанцыі і, напрыклад, судзіцца з прадстаўніком Беларусі камітэта па правах чалавека, як даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі на Захадзе”.
XS
SM
MD
LG