Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Буш заявіў пра падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі


Іна Студзінская, Менск Прэзыдэнт ЗША ўхваляе і падтрымлівае працэс аб’яднаньня беларускіх дэмакратычных сіл. Пра гэта прэзыдэнт ЗША заявіў у нефармальнай сустрэчы з намесьнікам старшыні Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам 19 ліпеня ў Белым доме, у Вашынгтоне.

Гаворыць Аляксей Янукевіч:

(Янукевіч: ) “Гэта была сустрэча партыйных лідэраў Міжнароднага дэмакратычнага зьвязу. Гэта арганізацыя аб''ядноўвае правыя партыі ва ўсім сьвеце. Кожны год адбываюцца такія сустрэчы лідэраў. Гэтым разам яна была арганізаваная ў Вашынгтоне. Прымаючым бокам была дэмакратычная партыя ЗША. Старшынём гэтай арганізацыі зьяўляецца Джон Хаўэр – прэм''ер-міністар Аўстраліі. Удзел брала каля 200 чалавек. Гэтым разам сярод іх было досыць шмат прэм''ер-міністраў, а таксама кіраўнікі партыяў, якія ў бліжэйшы час маюць магчымасьць стаць кіруючымі ў сваіх краінах, як, напрыклад, Хрысьціянска-дэмакратычная партыя Нямеччыны.

На другі дзень быў круглы стол у Белым доме, які вёў Джордж Буш. Гаварылася пра мэты арганізацыі, пра яе найбліжэйшыя пляны. Фактычна Беларусь была важнай тэмай размовы, якая гучала нават у першую чаргу”.

Гаварыў намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які браў удзел у сустрэчы партыйных лідэраў Міжнароднага дэмакратычнага зьвязу ў Вашынгтоне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG