Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане паліцыянты забілі чалавека, мяркуючы што гэта тэрарыст-сьмяротнік


ЛЁНДАН. У брытанскай сталіцы паліцыянты забілі ў мэтро чалавека, мяркуючы што гэта сьмяротнік, які хоча здэтанаваць выбуховае прыстасаваньне. Паведамляецца, што паліцыянты ў цывільным спынілі падазронага чалавека, які ўвайшоў у вагон, але ён кінуўся на ўцёкі і тады быў забіты. Гаворыць пасажыр мэтро – сьведка здарэньня. (Сьведка: ) “Я паглядзеў у правы бок і пабачыў хлопца, які бяжыць па вагоне. Ён бег вельмі хутка і спатыкнуўся. Потым я пачуў гукі стрэлаў іх было пяць”. Паліцыя шукае спраўцаў учорашніх выбухаў у мэтро і аўтобусе у выніку якіх быў паранены адзін чалавек. Адказнасьць за замахі ўзяла на сябе зьвязаная з “аль-Каідай” групоўка “Брыгады Абу Хафс аль-Масры”. Толькі што прыйшло паведамленьне, што брытанская паліцыя вядзе апэрацыю ў заходняй частцы Лёндану. Заблякаваная вуліца Хэроў роуд. Іншых падрабязнасьцяў пакуль няма.
XS
SM
MD
LG