Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Крызыс вакол ядзернай праграмы Паўночнай Карэі можа быць урэгуляваны"


ВАШЫНГТОН. Крызыс вакол ядзернай праграмы Паўночнай Карэі можа быць урэгуляваны , калі на Карэйскай паўвысьпе будзе падпісаная мірная дамова”, - заяўляе Пхэньян. "Дамова, якая заменіць пагадненьне, падпісанае ў 1953 годзе, безумоўна будзе спрыяць зьмякчэньню варожай палітыкі ЗША ў дачыненьні да Пхэньяну", - гаворыцца ў заяве паўночнакарэйскага МЗС. Між тым прадстаўнік Белага Дрму Скот МакКлелан заявіў: (МакКлелан: ) “Паўночная Карэя выказвае намер ператварыць карэйскую паўвыспу ў бяз’ядзерную зону Мяркуючы па ўсім, можна чакаць дасягненьня прагрэсу . ў часе шасьцібаковых перамоваў на наступным тыдні. Улады КНДР павінны прыняць стратэгічнае рашэньне аб адмове ад ядзернай праграмы. Гэта безумоўна паспрыяе паляпшэньню дачыненьняў гэтай краіны зь міжнароднай супольнасьцю”. 26 ліпеня ў Пэкіне адновяцца шасьцібаковыя перамовы ў справе ядзернай праграмы Кітаю, у якіх возьмуць удзел ЗША, Кітай, Расея, Японія і абедзьве карэйскія дзяржавы.
XS
SM
MD
LG