Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады закрываюць фонд “Дыялёг”, абвінаваціўшы яго ў шпіёнскай дзейнасьці


Ігар Карней, Менск На рашэньне МЗС Беларусі згорнутая дзейнасьць Эўрапейскага фонду “Дыялёг”, зарэгістраванага ў Варшаве.

Напярэдадні ў інфармацыйнай праграме “Панарама” Беларускага тэлебачаньня былі абвешчаныя матывы такога рашэньня: маўляў, пад прыкрыцьцём навуковых інтарэсаў фонд фактычна быў створаны дзеля вядзеньня выведніцкай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі.

Нагадаем, што днямі падобныя прэтэнзіі былі агучаныя на адрас дарадца амбасады Польшчы ў Беларусі Анджэя Бучэка, а яшчэ раней за спробы “дэстабілізацыі беларускага грамадзтва” быў дэпартаваны яшчэ адзін супрацоўнік польскай амбасады Марэк Буцько. Назіральнікі гавораць пра чарговую хвалю шпіёнаманіі ў Беларусі. (Падрабязнасьці).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG