Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Афіцыйны Менск адказвае на заяву Саакашвілі пра рэвалюцыю ў Беларусі


Міхал Стэльмак, Менск "Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі імкнецца самазацьвердзіцца не за кошт правядзеньня эфэктыўнай унутранай сацыяльна-эканамічнай палітыкі, а коштам неабгрунтаванай крытыкі на адрас Беларусі". Так пракамэнтавала 21 ліпеня выказваньне грузінскага лідэра ў інтэрвію італьянскаму тэлеканалу RAINEWS 24 у дачыненьні Беларусі кіраўніца аддзелу прэс-службы беларускага МЗС Марыя Ваньшына.

Нагадаем, у інтэрвію італьянскаму TV Саакашвілі выказаў упэўненасьць у тым, што Беларусь стане наступнай краінай, дзе адбудзецца рэвалюцыя супраць аўтарытарных уладаў. Ён таксама не выключае, што такая рэвалюцыя можа суправаджацца “крывавымі рэпрэсіямі”.

Паводле прадстаўніцы МЗС Ваньшынай, такое меркаваньне Саакашвілі “больш, чым недарэчнае”. Бо ўлада ў Беларусі, паводле кіраўніцы прэс-службы МЗС, жыве у поўнай згодзе з народам, тым часам як у Грузіі эканоміка краіны разбураная, а дзеяньні грузінскага кіраўніцтва не прыносяць адчувальных вынікаў.
XS
SM
MD
LG