Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вязьні ў Гуантанама аб''явілі галадоўку


ВАШЫНГТОН. У турме на амэрыканскай вайсковай базе ў Гуантанама 52 вязьні аб’явілі галадоўку, пратэстуючы супраць утрыманьня іх пад вартаю.

Напярэдадні адзін з аўганцаў, які свайго часу ваяваў на баку талібаў і нядаўна – пасьля трох гадоў зьняволеньня – быў вызвалены з Гуантанама, паінфармаваў, што там ужо два тыдні галадуюць звыш сотні чалавек.

Усяго на базе ў Гуантанама на Кубе знаходзяцца звыш 500 зьняволеных, падазраваных у сувязях з талібамі й “Аль-Каідаю”. Толькі чатыром зь іх выстаўлены афіцыйныя вінавачаньні.
XS
SM
MD
LG