Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыню Саюзу палякаў папярэдзіла пракуратура


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня у 18.30 у Саюзу палякаў прыбыў міліцыянт, які сказаў, што мае даставіць старшыню Саюзу палякаў Анжаліку Борыс у Ленінскую раённую пракуратуру Горадні. Яна адмовілася ехаць у пракуратуру пасьля заканчэньня працоўнага дня.

Пасьля гэтага ў СПБ прыбыў прадстаўнік пракуратуры, які паказаў спадарыні Борыс афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці стварэньня перашкодаў для скліканьня Галоўнага праўленьня СПБ у старым складзе (абраным на пазамінулым — 5-м зьезьдзе СПБ), каб яно, у сваю чаргу, склікала паўторны — 6-ы зьезд Саюзу.

Супрацоўнік пракуратуры, пазнаёміўшы А.Борыс з папярэджаньнем, не пакінуў самога дакумэнту, сказаўшы, што ў пракуратуры існуе такая завядзёнка. У паперы зазначана, што за невыкананьне папярэджаньня А.Борыс “будзе адказваць паводле заканадаўства”.

У Саюзе палякаў расцэньваюць гэта як спробу ціску на Анжаліку Борыс і зазначаюць, што паводле Статуту СПБ паўнамоцтвы на скліканьне зьезду мае Галоўная рада, а не Галоўнае праўленьне Саюзу.

***

12 траўня Міністэрства юстыцыі РБ прызнала несапраўднымі вынікі 6-га зьезду СПБ, на якім было абрана новае кіраўніцтва на чале з А.Борыс. Мінюст працягвае лічыць легітымным былога кіраўніка Саюзу Тадэвуша Кручкоўскага і абавязвае яго паўторна склікаць 6-ы зьезд СПБ. Гэтае рашэньне выклікала абвастрэньне адносінаў паміж Беларусьсю і Польшчай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG