Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына: прэзыдэнт распусьціў парлямэнт


БЭРЛІН. Прэзыдэнт Нямеччыны Горст Кёлер распусьціў сёньня парлямэнт і прызначыў на 18 верасьня датэрміновыя выбары – у адказ на просьбу канцлера Гергарда Шрэдэра.

У тэлезвароце да нацыі Кёлер заявіў, што рашэньне прынятае ў адпаведнасьці з нормамі канстытуцыі – пасьля таго як 1 ліпеня парлямэнт вынес вотум недаверу ўраду Шрэдэра.
XS
SM
MD
LG