Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай адмяніў фіксаваны курс юаня


ПЭКІН. Улады Кітаю заявілі аб адмене фіксаванага курсу нацыянальнай валюты – юаня – у адносінах да даляра ЗША. Паводле заявы прадстаўніка кітайскага ўраду, адцяпер курс юаня будзе “прывязаны” да цэлай групы замежных валют.

Як вынік, курс юаня ў адносінах да даляра можа вырасьці на 2 працэнты. Злучаныя Штаты павіталі рашэньне Кітаю. Вашынгтон ня раз заяўляў, што курс кітайскай валюты празь меру заніжаны – з мэтаю штучна стымуляваць экспартавыя галіны.
XS
SM
MD
LG